З 25.10. па 28.10 2018 года прайшло мерапрыемства «Адкрыць Германію», якое фінансавалося DAAD і праводзілася ўжо ў 11-ы раз у рамках Нямецкіх тыдняў і ў другі раз у Полацку пры падтрымцы Пасольства Германіі ў Мінску, Інстытута ім. Гётэ ў Мінску і Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Мерапрыемства ўрачыста адкрылі арганізатар гэтага праекта выкладчык DAAD Георгія Маціяс і загадчыца кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў ПГУ Таццяна Гардзяёнак, з прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся рэктар Полацкага дзяржаўнага універсітэта Дзмітрый Лазоўскі, Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі Петэр Дэтмар,які прыехаў у Полацк з гэтай нагоды, і кіраўнік Інфармацыйнага цэнтра DAAD у Мінску Джэні Эттрих.
Рэктар Лазоўскі здзівіў 80 удзельнікаў з Беларусі і Украіны, а таксама адзінаццаць рэферэнтаў з Германіі, звярнуўшыся з прамовай на нямецкай мове.
Пасля свайго вітальнага выступу Пасол Петэр Дэтмар прачытаў лекцыю аб германа-беларускіх адносінах у галіне культуры і адукацыі, а затым адкрыў дыскусію, дзе студэнтам была прадастаўлена магчымасць адкрыта задаць пытанні Паслу.
26 і 27 кастрычніка 2018 года ўдзельнікі мерапрыемства «Адкрыць Германію» у Полацку мелі магчымасць з першых рук ад адзінаццаці носьбітаў нямецкай мовы атрымаць інфармацыю аб рэгіянальных, медыйных, лінгвістычных, сацыяльных і грамадскіх, літаратурных, міжкультурных, адукацыйных і універсітэцкіх, а таксама музычных асаблівасцях Германіі . "Адкрыць Германію! Якая краіна? Ахова навакольнага асяроддзя і мармеладныя мішкі ад гор да пляжу", так гучаў заснаваны на праграме прыпеў гімна, створанага ў гэтым годзе падчас гэтага краіназнаўчага мерапрыемства.
Культурнай і творчай разыначкай праекта DAAD у Беларусі «Адкрыць Германію» сёлета был, несумненна, гурт "Solche", які прыехаў у Беларусь пры падтрымцы Пасольства Германіі ў Мінску і Інстытута імя. Гётэ ў Мінску з Хемніца, удзельнікамі якой з'яўляюцца Хольм Крыгер (вакал / гітара), Марыё Крон (кахон) і Міхаэль Фокке (бас). Тры музыкі не толькі захапілі беларускіх студэнтаў на семінарах, але і складалі разам з імі падчас лекцыі па стварэнні паэтычных тэкстаў заснаваны на праграме мерапрыемства прыпеў гімна. У рамках Ралі па Германіі было створана восем іншых строф у васьмі групах, якія гурт "Solche" выканала разам з удзельнікамі на працягу апошняга вечара. Акрамя таго, яны далі 26.10. у Наваполацку разам з беларускім гуртом "Версія" канцэрт.