Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD) з'яўляецца сумеснай арганізацыяй вышэйшых навучальных устаноў Германіі, накіраванай на падтрымку міжнароднага навуковага супрацоўніцтва і акадэмічнага абмену. У сусветную сетку DAAD ўваходзяць 15 замежных аддзяленняў і 56 Інфармацыйных цэнтраў (IC), якія садзейнічаюць працы галоўнага офіса DAAD у Боне.

Інфармацыйны цэнтр DAAD у Мінску да 01.03.2019г. шукае актыўнага і рознабаковага супрацоўніка / цу для аказання кансультацыйных паслуг, адміністрацыйнай дзейнасці і каардынацыі праграм на ўмовах частковай занятасці (0,5 стаўкі, на час дэкрэтнага адпачынку).

Вашы задачы:

- кансультацыі па магчымасцях навучання і правядзення навуковых даследаванняў у Германіі, а таксама па стыпендыяльных праграмах DAAD;
- кіраванне бюджэтам і фінансавая справаздачнасць;
- агульная офісная дзейнасць;
- пераклады: немецкая ↔ руская / беларуская мовы;
- планаванне і правядзенне інфармацыйных мерапрыемстваў і выстаў;
- падрыхтоўка інфармацыйных і рэкламных матэрыялаў;
- адміністраванне вэб-сайтаў Інфармацыйнага цэнтра DAAD;
- падтрыманне кантактаў з партнёрскімі арганізацыямі і былымі стыпендыятамі DAAD;
- аналіз беларускага рынку адукацыі.

Патрабаванні да кандыдата:

- вышэйшая адукацыя (мінімум дыплом спецыяліста / Bachelor, пажадана дыплом магістра / Master); па магчымасці, вопыт навучання або навуковай стажыроўкі ў Германіі (са стыпендыяй DAAD);
- поўная самаідэнтыфікацыя з задачамі і мэтамі DAAD, а таксама сапраўдная зацікаўленасць у паспяховай працы Інфармацыйнага цэнтра DAAD у Мінску;
- свабоднае валоданне нямецкім, рускай і беларускай мовамі (вуснае і пісьмовае), таксама добрыя веды ангельскай мовы;
- глыбокія веды нямецкай і беларускай сістэмы вышэйшай адукацыі і навукі, а таксама Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі;
- упэўнены карыстальнік офісных праграм
- арганізатарскія здольнасці, наяўнасць міжкультурных кампетэнцый, мэтанакіраванасць, стрэсаўстойлівасць, уменне працаваць у камандзе, крэатыўнасць, добрыя камунікатыўныя навыкі і ветлівая манера зносін з наведвальнікамі;
- дазвол на знаходжанне і на працу ў Беларусі;
- досвед працы ў сферы культуры і адукацыі пажаданы.

Дадзеная вакансія прадугледжвае частковую занятасць на 0,5 стаўкі (20 гадзін у тыдзень). Аплата ажыццяўляецца згодна з мясцовай тарыфнай сетцы і рэгулюецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Працоўны дагавор абмяжоўваецца тэрмінам дэкрэтнага водпуску (12 месяцаў).

Пакет дакументаў (суправаджальны ліст, біяграфію, дакументы аб адукацыі, рэкамендацыйныя лісты і водгукі аб Вашай працоўнай дзейнасці і г.д.) неабходна адправіць не пазней за 14 лютага 2019 года на адрас:

Інфармацыйнае бюро DAAD
Кіраўніку Джэнні Эттрых
Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт
пр. Незалежнасці, 65, корп.11a, каб. 101
220013 Мінск