9 лютага 2019 у сценах Гётэ-Інстытута ў Мінску прайшлі паўфінал і фінал адборачнага тура міжнароднага конкурса чытання «Lesefuchs», арганізаванага Цэнтральным бюро замежнага школьніцтва (ZfA) (https://www.pasch-net.de/de/mit/wet/19385967.html). 14 удзельнікаў са школ DSD Брэста, Мінска і Пінска некалькі раўндаў абмяркоўвалі 2 з 4 выбраных у гэтым годзе кніг: «Кэш» («Cache») Марлен Родэр і «Пілот беспілотніка» («Der Drohnenpilot») Торстэна Нэша. Мадэратарам дыскусіі быў Леанард М. (валанцёр па культурнай працы ў Пінску - «kulturweit-Freiwilliger»). Выступы ўдзельнікаў ацэньвала журы рознабаковай спецыялізацыі: спадарыня М. Бургер (кансультант ZfA у Беларусі), спадарыня І. Дэтмар (жонка пасла ФРГ у Беларусі), спадарыня Дж. Этрых (дырэктар інфармацыйнага цэнтра DAAD у Мінску), а таксама спадар Я. Рачак (дырэктар Гётэ-Інстытута ў Беларусі). Пераможцаў віншаваў пасол ФРГ у Беларусі спадар П. Дэтмар. Віншуем Наталлю Л. з Мінска, якая прадставіць Беларусь у фінале конкурса «Lesefuchs» у Германіі!