Звычайна імяніннікі атрымліваюць на дзень народзінаў падарункі – але ў свой юбілей Гётэ-Інстытут сам робіць падарункі.

З нагоды 25-гадовага існавання Гётэ-інстытут са сваімі партнёрамі ў Беларусі творча адзначае Сяброўства. 21 мая 2019 года намеснік кіраўніка Гётэ-Інстытута ў Беларусі Олаф Больбрынкер і мэнэджэр культурных праграм Вера Дзядок уручылі Беларускаму нацыянальнаму тэхнічнаму універсітэту – месцазнаходжанню Інфармацыйнага цэнтра DAAD у Мінску – дрэва гінкга білоба. Іаган Вольфганг Гётэ, у гонар якога названы Інстытут, напісаў у 1815 годзе верш Gingo Biloba і аздобіў яго двума лістамі Гінкга. Такім чынам, расліна гінкга стала правобразом Сяброўства. У прысутнасці 100 студэнтаў і выкладчыкаў прарэктар па навучальнай працы Юрый Нікалайчык і кіраўнік міжнароднага аддзела Павел Шырвель прынялі сімвалічны падарунак. У наступныя дні дрэва будзе пасаджана на тэрыторыі санаторыя БНТУ.

Пасля святочнай цэрымоніі падаравання гінкга супрацоўнікі DAAD правялі інфармацыйнае мерапрыемства, дзе распавялі пра навучанне і даследаванні у Германіі, стыпендыяльныя праграмы DAAD.