25 мая 2019 на факультэце міжнародных адносін БДУ ўжо ў трэці раз прайшоў конкурс навуковага слэму "Falling Walls". Удзел прынялі 11 удзельнікаў, якія прадставілі свае праекты па розных напрамках навукі. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія Петэр Дэтмар і лектар Германскай службы акадэмічных абменаў DAAD у БДУ Ян-Петэр Абрахам. Пераможцам нацыянальнага этапу конкурсу стала старшы выкладчык Факультэта міжнародных адносін БДУ Алена Пільгун. Яна прадставіць Беларусь у лістападзе 2019 года ў фінальнай частцы конкурсу «Falling Walls», які пройдзе ў Берліне.