31 мая 2019 г. у Гродненскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшло інфармацыйнае мерапрыемства DAAD на тэму вучобы і навуковых даследаванняў у Германіі для студэнтаў і выкладчыкаў. Першы прарэктар Алег Раманаў, дэкан філалагічнага факультэта Іна Лісоўская, а таксама загадчыца кафедры рамана-германскай філалогіі Надзея Уласюк сардэчна прынялі і віталі лектарак DAAD Дору Таціч і Джэні Этрых. З абодвух бакоў падкрэслівалася шматгадовае супрацоўніцтва паміж ГрДУ і DAAD у Беларусі. У рамках сустрэчы пасольства ФРГ перадала ў падарунак дырэктару Навуковай бібліятэцы Гродненскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы Мікалаю Грынько кнігі па практыцы нямецкай мовы і культуралогіі.