03 і 04 чэрвеня 2019 года ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце прайшоў практычны семінар, прысвечаны праекту DAAD Dhoch3 для выкладчыкаў нямецкай мовы беларускіх універсітэтаў. На ім прысутнічалі прадстаўнікі як многіх мінскіх, так і рэгіянальных ВНУ.

Семінар праводзілі рэферэнты і аўтары вучэбных модуляў 1 і 2 з Германіі - д-р Сюзанна Гукельсбергер (універсітэт Дуйсбург-Эсэн) і Наталля Балюк (Лейпцыгскі універсітэт), якія арганізавалі для ўсіх удзельнікаў майстар-клас па працы з платформай moodle. Удзельнікі мерапрыемства павінны былі самастойна распрацаваць сваю канцэпцыю прымянення розных мадэляў платформы і прадставіць на суд сваіх калег.

Рэферэнты і Інфармацыйнае бюро DAAD выказваюць падзяку  Беларускаму нацыянальнаму тэхнічнаму ўніверсітэту і, у асаблівасці, дэкану Факультэта маркетынгу, менеджменту і прадпрымальніцтва, а таксама загадчыцы кафедры міжкультурнай прафесійнай камунікацыі за падтрымку ў правядзенні семінара.