09 чэрвеня ў мінскім культурным хабе OK16 на вул. Кастрычніцкай прайшоў фестываль «ЕС-Беларусь: Магчымасці для моладзі». Маладыя людзі, а гэта ў першую чаргу выпускнікі школ і студэнты беларускіх ВНУ, мелі магчымасць наведаць стэнды, прэзентацыі, інтэрактыўныя і трэнінгавыя праграмы розных міжнародных арганізацый - Інстытута Гётэ ў Мінску, еўрапейскай праграмы MOST, DAAD Беларусь, Цэнтра шведскіх даследаванняў, Праграмы Chevening (Вялікабрытанія ) і многіх іншых - і атрымаць патрэбную інфармацыю.

C прывітальнымі словамі да гасцей фестывалю звярнуўся Берэнд Дэ Гроот, кіраўнік аддзела праграм супрацоўніцтва Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь

Мерапрыемства наведалі кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын і амбасадар Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску Петэр Дэтмар.