У 12-ы раз у Беларусі пройдзе семінар па краіназнаўстве «Адкрыць Германію (кампакт)". У гэтым годзе ён будзе праводзіцца пры падтрымцы Беларусскага нацыяналнага тэхнiчнага універсітэта сумесна з Інфармацыйным бюро DAAD у Мінску.
У рамках семінара ўдзельнікам будуць прапанаваны тэматычныя даклады пра сучасныя тэндэнцыі грамадскага, культурнага і эканамічнага жыцця Германіі.
Удзел у семінары дае магчымасць зносін на нямецкай мове з выкладчыкамі DAAD і са студэнтамі іншых ВНУ.
У рамках культурнай праграмы ўдзельнікі семінара змогуць пазнаёміцца з горадам, дзе праходзіць семінар, і яго наваколлем.
Час правядзення: 13.10.-15.10.2019
Неабходныя дакументы:
- фармуляр заяўкі: Anmeldeformular
- біяграфія ў таблічнай форме
- кароткі матывацыйны ліст (1 стр.)
- заяўку высылаць: daad-bsu@yandex.by
Заяўкі на ўдзел у семінары прымаюцца да 30 верасня 2019.