З 13 па 15 кастрычніка 2019 года ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (БНТУ) у Мінску прайшоў 12-ы краіназнаўчы блок-семінар "Адкрыць Германію (кампакт)", арганізаваны лектарамі DAAD у Беларусі.

Мерапрыемства для студэнтаў усіх беларускіх ВНУ, якое штогод праходзіць у рамках Тыдняў Германіі, арганізаваных Пасольствам Германіі ў Мінску, стартавала 13.10.2019 года ў нязмушанай атмасферы правядзеннем азнаямленчых гульняў для 70 удзельнікаў. Група "Solche" з Хемніца прыехала адначасова з іншагароднімі студэнтамі на семінар і выступіла з асобным канцэртам для ўсіх прысутных.

14.10.2019 семінар "Адкрыць Германію (кампакт)" быў афіцыйна абвешчаны адкрытым. На адкрыцці прысутнічалі і выступілі з прывітальным словам прарэктар па вучэбнай працы БНТУ Юрый Аляксандравіч Нікалайчык, начальнік Упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і знешнеэканамічнай дзейнасці БНТУ Павел Іванавіч Шырвель, пастаянны прадстаўнік Пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску г-жа А. Лютар, прадстаўнік БНТУ па сувязам с Германіі і адначасова дэкан факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі Генадзь Міхайлавіч Броўка і кіраўнік Інфармацыйнага Цэнтра DAAD у Мінску Джэні Этрых.

Затым прайшлі два мерапрыемствы для ўсіх удзельнікаў: Антье Зоммерфельд з універсітэта імя К.Альбрехта ў Кілі, Германія правяла воркшоп пад дэвізам "Я ніколі гэтага не запомню!", ў ходзе якого асвяжыла ў памяці прысутных стратэгіі вывучэння нямецкай і іншых замежных моў. Шырока распаўсюджаныя здагадкі аб працэсе індывідуальнага навучання замежных моў былі яшчэ раз правераны і ацэнены на іх навуковую ўстойлівасць. Усім удзельнікам і выступоўцам нагадалі, што замежную мову лепш вучыць ў кантэкстах (а не асобнымі словамі), і што музыка можа палепшыць вымаўленне і ўзбагаціць слоўнікавы запас.

Доказам гэтаму паслужыў выступ Хольма Крыгера - спевака і аўтара песень групы "Solche", які спачатку прадставіў свой падыход да напісання тэкстаў на прыкладзе песні "Agoraphobie", а затым, разам з удзельнікамі семінара, сабраў тэксты і групы слоў для песні, якую студэнты злажылі разам з ім і яго калегамі з групы "Solche" падчас 1,5-гадзіннага мерапрыемства.

14 кастрычніка ў другой палове дня і 15 кастрычніка ў першай палове дня было праведзена 6-7 паралельных рабочых практыкумаў для макс. 12 удзельнікаў у кожным на разнастайную тэматыку: "Пашырэнне слоўнікавага запасу з дапамогай музыкі", "Роля клубаў у Германіі", "Нямецкія дыялекты", "Германія -  аўтамабільная краіна", "Самыя паспяховыя крымінальныя серыялы на прыкладзе Tatort", "Культурная разнастайнасць у Германіі" на прыкладзе двух немцаў з паўночнай Германіі ў Баварыі,"Паспяховая заяўка на стыпендыю DAAD "," Звычкі немцаў у жыллёвым пытанні","Сістэма адукацыі ў Германіі", "Вывучэнне нямецкага ў гульнявой форме", "Хемніц - гарадское будаўніцтва і безбар'ернае асяроддзе", "Сусветная культурная спадчына - таварыствы" і "30 гадоў пасля падзення Берлінскай сцяны". Сярод дакладчыкаў былі не толькі выкладчыкі DAAD / моўныя асістэнты DAAD у Беларусі, але і валанцёры: Ёнас Волькен з Мінска, Антонія Кёр з Маладзечна, а таксама прадстаўнік CIM ў Міжнародным дзяржаўным экалагічным інстытуце ім. А.Д.Сахарава БДУ доктар Юрген Шэнк, і калега з IBB Ларс Шмідт.

14 кастрычніка завяршылася адкрытым канцэртам гурта "Solche" у БНТУ для ўсіх жадаючых.

Наступны дзень 15 кастрычніка пачаўся з прадстаўлення нямецкай сістэмы вышэйшай адукацыі і навуковага ландшафту Германіі, а таксама прэзентацыі стыпендыяльных праграм DAAD. Пасля в.н. воркшопах прайшло ралі "Германія", падчас якога 8 груп студэнтаў павінны былі вырашыць заданні на 8 станцыях па напрамках "Нямецкая мова і культура", "Логіка", "Творчасць", "Камандны дух" і "Хуткасць". У выніку былі абраныя 3 групы пераможцаў. В ходзе ралi разам з гуртом "Solche" былі напісаныя новыя страфы для гімна "Адкрыць Германію".

Мерапрыемства "Адкрыць Германію (кампакт)" завяршылася 15 кастрычніка 2019 года ўручэннем сертыфікатаў, узнагароджаннем пераможцаў у ралі і чарговым адкрытым канцэртам групы "Solche" з выкананнем разам са студэнтамі складзенага гімна.

Мы дзякуем усім удзельнікам і дакладчыкам за іх актыўны ўклад у мерапрыемства і, спадзяемся, што мы хутка зноў убачымся!Правядзенне наступнага семінара "Адкрыць Германію" папярэдне чакаецца вясной 2020 года.