У межах“тыдняў Германіі 2019”, арганізаваных Пасольствам Германіі ў Мінску, лектар DAAD Георгія Маціас прадугледзела ў гэтым годзе асаблівы “гвоздь” праграмы: наведванне ўніверсітэтаў (амаль) ва ўсёй Беларусі ў суправаджэнні Хемніцкага гурту “Solche”.
14 дзён. 1500 кіламетраў. 12 канцэртаў. 12 семінараў. 8 новых строфаў для гімну мерапрыемства “адкрыць Германію”. 7 гарадоў. 5 аўтраскіх воркшопаў для напісання песен і амаль столькі ж новых песень. Вынікі гэтага двухтыднёвага інфармацыйнага тура разам з Хемніцкім гуртам “Solche” можна нават пачуць і адчуць.
Кароценькі агляд: 13 кастрычніка 2019 адправіліся ў Мінск Хольм Крыгер (саліст /гітара), Марыо Крон (кахон) і Міхаэль Фокен (бас) – строгі план турнэ прадугледжваў канцэрты ў Магілёве, Гомелі, Мазыры, Пінску, Брэсце, Баранавічах і Мінску, і тым жа вечарам выступленне таксама на адкрыцці мерапрыемества праекту лектараў DAAD “адкрыць Германію (кампакт)”.
Акрамя канцэртаў у беларускіх ВНУ і школах былі прапанаваны таксама семінары і вокршопы, у тым ліку на такія тэмы як "Хемніц - гарадское будаўніцтва і безбар'ернае асяроддзе ", “Адукацыйная сістэма Германіі” і “Сусветная культурная спадчына - таварыствы”.
Паралельна з турам нямецкага гурту лектары DAAD правялі шмат інфармацыйных мерапрыемстваў у ВНУ на тэму “Навучанне і навуковыя даследаванні ў Германіі” і таксама моўны тэст OnSet для прэтэндэнтаў на стыпендыі DAAD. Акрамя гэтага былі прапанаваны трэнінгі для прэтэндэнтаў на стыпендыі DAAD, якія вельмі заахвоцілі студэнтаў. Разам з лектарамі ўдзельнікі разглядзелі канкрэтныя прыклады напісання заяўкі, якую трэба падаць, каб мець шанс атрымаць нямецкую стыпендыю.
Мы дзякуем гурту за падтрымку і тыя маленькія цуды, якія здзейснілі ўдзельнікі гурту ў нашых краях.