У чацвер,16 студзеня,ў рэзідэнцыі пасла Германіі ў Беларусі адбылася сустрэча былых стыпендыятаў і лектараў DAAD.
Спадар пасол, Манфрэд Хутэрэр, разам з жокаю і пры падтрымцы  пастаяннага насменіка кіраўніка місіі пасольства Германіі Ані Лютар прынялі стыпендыятаў DAAD мінулых гадоў, лектараў DAAD з Брэсту, Мінску і Полацку, каманду Інфармацыйнага центру DAAD у Мінску і таксама кіраўніка рэфарату стыпендыяльных праграм Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Закаўказзя, доктара Марціна Крыспіна, разам з прафесарамі, якія прыехалі ў Беларусь у складзе выніковай адборачнай камісіі для магістарскіх стыпендых 2020-2021.

Да былых стыпендыятаў DAAD належаць стыпендыяты, якія ў свой час атрымалі стыпендыю DAAD не менш чым на 3 месяцы. Для сваіх стыпендыятаў DAAD прапаноўвае і на далей шматлікія магчымасці (Angebote für Alumni).

Стыпендыяты DAAD, Інстытуту Гётэ і Гумбальт - фонду з дапамогаю парталу(Angebote für Alumni) маюць цудоўную магчымасць  падтрымліваць сувязь у межах адной краіны альбо регіёну.