6 - 9 лютага 2020 г. у Мінску прайшла 27. міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску мела вялікі стэнд з кнігамі з Германіі, на плошчы якога прадстаўнікі усіх нямецкіх арганізацый ў галіне культуры і адукацыі мелі магчымасць рассказаць пра сваю дзейнасць і адказаць на ўсе пытанні зацікаўленых школьнікаў, іх бацькоў, выкладчыкаў ВНУ і навукоўцаў. Кніжны стэнд Гёте–Інстытута знаходзіўся адразу ж насупраць. На другі дзень выставы, пасля абеду, супрацоўнікі Інфармацыйнага бюро DAAD ў Мінску разам з лектарам DAAD Янам-Петарам Абрагамам расказалі ўсім зацікаўленым наведвальнікам пра дзейнасць і магчымасці DAAD у Беларусі.