8 лютага 2020 у сценах сярэдняй школы №73 г. Мінску прайшлі паўфінал і фінал адборачнага тура міжнароднага конкурсу чытання і дыскусій  «Lesefuchs», арганізаванага Цэнтральным бюро замежнага школьніцтва . 12 удзельнікаў са школ DSD Брэста, Мінска,  Пінска і Віцебска некалькі раўндаў абмяркоўвалі тры з чатырох выбраных у гэтым годзе кніг: «ПаўлаПаульТом едуць на мора» («Paula Paul Tom ans Meer ») Габі Крэсленер,  «Загубленая дзяўчынка» («Lost girl ») Йоханэса Грошупфа і “ Што мы думалі, што мы робім” ("Was wir dachten, was wir taten") Леа-Ліны Оперман. Мадэратарам дыскусіі была супрацоўніца Цэнтральнага бюро замежнага школьніцтва (ZfA) Штэфані Колер, якая зараз працуе выкладчыцай ў школе №73 г. Мінска. Выступы ўдзельнікаў ацэньвала журы рознабаковай спецыялізацыі: спадарыня М. Бургер (кансультант ZfA у Беларусі), спадарыня доктар А. Хутэрэр (жонка пасла ФРГ у Беларусі), спадарыня Дж. Этрых (дырэктар інфармацыйнага цэнтра DAAD у Мінску), а таксама спадарыня М. Міткіна (супрацоўніца Гётэ-Інстытута ў Беларусі). Віншуем Маргарыту М. з Мінска, якая гэтай восенню прадставіць Беларусь у міжнародным фінале конкурсу «Lesefuchs» у Германіі!