З 13. – 15.02.2020г. у Палацы мастацтваў адбылася 18 інтэрнацыянальная выстаўка “адукацыя і кар’ера”.

Па ўжо ўсталяванай традыцыі прадстаўнікі нямецкай мовы і адукацыі DAAD, Гётэ – Інстытут і g.a.s.t.  разам прынялі ўдзел у выстаўцы –  акрамя таго, упершыню пад сумеснай кампаніяй “Вучоба ў Германіі” (“Study in Germany”) прынялі ўдзел таксама і непасрэдна самі ўніверсітэты з Германіі: прадстаўнікі Еўрапейскага універсітэта Віадрына, універсітэта Хоф і ўніверсітэта Міттвайда. Удзельнікі кампаніі кансультавалі ў асноўным школьнікаў, выпускнікоў і студэнтаў наконт нямецка- і ангельскамоўных прапаноў для атрымання  вышэйшай адуцкацыі як на першай ступені – бакалаўрыяту, так і на другой ступені -  магістратуры.

Інтэрнацыянальная выстаўка “адукацыя і кар’ера” гэта самая вялікая і галоўная выстаўка ў галіне адукацыі ў Беларусі. У гэтым годзе ў выстаўцы прынялі ўдзел 135 экспанентаў, пры гэтым 23 з іх- замежныя ўдзельнікі: агульны стэнд прадстаўнікоў нямецкай мовы і адукацыі з’яўляўся самым вялікім стэндам замежных удзельнікаў, крышку меньшымі па плошчы былі агульныя стэнды Польшчы  і Літвы.

Нямецкія ўніверсітэты, якія маюць жаданне і намер прыняць удзел у выстаўцы ў наступным годзе, могуць звяртацца непасрэдна да нас. Інфармацыю наконт актуальных выставак  у свеце Вы можаце знайсці ў gate Germany: https://www.gate-germany.de/internationale-hochschulmessen/alle-hochschulmessen.html.