Тыдні Германіі 2020, арганізаваныя Пасольствам ФРГ у Мінску, пройдуць у гэтым годзе з 10.03 – 30.04.2020. Праграму мерапрыемстваў Вы знойдзеце тут .

У межах Тыдняў Германіі Інфармацыйным цэнтрам DAAD былі запланаваныя : выстава „NanoArt from Germany“(„Нана-маствацтва з Германіі“) з 1.4.-6.5.2020 і навуковая лекцыя  „Праблемы энэргетычнага пераходу“ 20.04 а 14 гадзіне, якія не змогуць адбыцца. Плануецца перанос дадзеных мерапрыемстваў на восень.

Калі ласка, праглядайце старонкі нашых партнёраў, каб удакладніць магчымыя змены іх мерапрыемстваў.

Афіцыйны прэс-рэліз прэзідэнта DAAD наконт працы  DAAD пад час каронавіруснай інфекцыі Вы знойдзеце тут , адпаведную інфармацыю для стыпендыятаў і кандыдатаў на стыпендыю Вы можаце знайсці на нямецкай і  ангельскай мовах.