Blick auf die Brücke vor der Hamburger Speicherstadt

Былыя стыпендыяты DAAD у Беларусі з 2016 года аб'яднаныя ў аднайменнай сетцы "DAAD-Alumni Belarus" і, тым самым, маюць мажлівасць выкарыстоўваць магчымасці фінансавай падтрымкі DAAD, а таксама ўзгадняць правядзенне сумесных мерапрыемстваў з Інфармацыйным бюро DAAD.

Акрамя таго, сетка служыць для падтрымкі і падрыхтоўкі стыпендыятаў, якія выязджаюць за мяжу і стыпендыятаў, што вярнуліся назад.
Тым самым сетка з'яўляецца платформай, якая будзе дапамагаць у кансультаванні, правядзенні дыскусій, пошуку кантактаў і фінансаванні.
З пачатку працы DAAD у Беларусі ўжо больш за 1.200 стыпендыятаў могуць назваць сябе Alumni - былым стыпендыятам DAAD. Для кагосьці знаходжанне ў нямецкім вну было тым паваротным момантам, калі ўсё ў яго жыцці змянілася, для кагосьці - невялікай прыступкай ў кар'ернай лесвіцы. Сярод былых стыпендыятаў DAAD з Беларусі можна сустрэць і вядомых асоб, такіх, як лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў вобласці літаратуры Святлану Алексіевіч.