Інфармацыйнае бюро DAAD у Мінску аказвае інфармацыйную падтрымку ва ўсіх пытаннях, якія тычацца вучобы і навуковых даследаванняў у Германіі, а таксама падачы заяўкі на атрыманне стыпендыі DAAD. Для гэтага мы падрыхтавалі для Вас спіс часта задаваных пытанняў.

Як мне знайсці моўны курс у Германіі ці для падачы заяўкі на атрыманне стыпендыі DAAD?

На сайце DAAD у базе дадзеных "Моўныя і спецыялізаваныя курсы" Вы зможаце падабраць для сябе летнія курсы ў нямецкіх вну.
Звяртайце ўвагу на піктаграмы! Яны падкажуць Вам, з якіх паслуг складаецца дадзеная прапанова. Не ўсе вну падаюць інтэрнат. Таму перад падачай заяўкі загадзя ўдакладніце, ці магчыма знайсці інтэрнат у дадзеным горадзе і колькі гэта будзе каштаваць.

Як мне знайсці праграму падыпломнай адукацыі?

У частцы  “Ўсе адукацыйныя праграмы”  ў падпадзеле "Вучоба і навука ў Германіі" Вы можаце прагледзець нямецка- і англамоўныя праграмы ў Германіі. Міжнародныя, па большай частцы англамоўныя, адукацыйныя праграмы Вы знойдзеце ў частцы  “Міжнародныя праграмы”.

Далейшыя парады па пошуку вну Вы зможаце прачытаць на сайце DAAD.

Ці магу я абараніць дысертацыю ў Германіі?

Дэталёвую інфармацыю для замежных аспірантаў, жадаючых абараніць дысертацыю ў Германіі, Вы знойдзеце на сайце DAAD  "Research in Germany".

Калі Вы жадаеце абараніць дысертацыю ў Германіі ў індывідуальным парадку, Вы павінны прадставіць свой навукова-даследчы праект навуковаму кіраўніку. На сайце DAAD вы знойдзеце рэкамендацыі па напісанні такога кароткага  экспазэ.

Як мне знайсці кіраўніка для майго навукова-даследчага праекта?

Нямецкі навуковы ландшафт з'яўляецца вельмі шматгранным і аб'ёмным. На сайце DAAD  "Research in Germany"  Вы знойдзеце інфармацыю пра пошук навукова-даследчага інстытута.

Якія моўныя сертыфікаты неабходныя для падачы заяўкі на атрыманне стыпендыі DAAD ці для навучання ў нямецкай вну?

Для падачы заяўкі на ўдзел у праграме DAAD "Летнія моўныя курсы" Вам неабходны моўны сертыфікат  onSET-Deutsch.
Для падачы заяўкі на атрыманне стыпендыі DAAD для падыпломнага навучання Вам неабходны моўны сертыфікат, які патрабуе нямецкая вну для прыёму па абранай Вамі праграме. Пры выбары нямецкамоўнай навучальнай праграмы, у большасці выпадкаў нямецкія вну патрабуюць TestDaF. Узроўні ведаў мовы, неабходныя для вызначанай праграмы, пералічаны ва ўмовах прыёму. Пры выбары Вамі англамоўнай навучальнай праграмы, нямецкія вну патрабуюць TOEFL, IELTS ці іншыя сертыфікаты. Неабходныя ўзроўні ведаў мовы для навучальнай праграмы Вы таксама знойдзеце ва ўмовах прыёму.
Удакладніце, якія моўныя сертыфікаты патрабуе нямецкая вну, для таго, каб своечасова зарэгістравацца на моўны іспыт. Звярніце ўвагу на тое, што ад сушукальнікаў стыпендыі DAAD патрабуецца падаць моўныя сертыфікаты ўжо пры падачы заяўкі.
Калі Вы не маеце патрэбы ў фінансаванні DAAD, Вам тым не менш, пры падачы заяўкі на навучанне ў нямецкай вну варта праверыць, наяўнасць якіх моўных сертыфікатаў неабходна для абранай Вамі праграмы навучання і які тэрмін іх падачы.

Як мне скласці матывацыйны ліст і аўтабіяграфію?

На сайце  DAAD  Вы знойдзеце рэкамендацыі па напісанні матывацыйнага ліста.

Як працуе DAAD-партал?

У апісанні стыпендыі ў закладцы "Zur Bewerbung/ To the application portal" знаходзіцца пакрокавая інструкцыя па падачы заяўкі ў электроннай форме. Тут Вы зможаце таксама загрузіць кіраўніцтва па рэгістрацыі і падачы заяўкі на DAAD-партале.

Якія дакументы, патрабуюцца для падачы заяўкі на стыпендыю DAAD ці для навучання ў нямецкай вну, павінны быць натарыяльна запэўнены?

Для падачы заяўкі на стыпендыю DAAD, як правіла, не патрабуецца падаванне натарыяльна запэўненага перакладу дакументаў.

Падаючы заяўку на атрыманне стыпендыі, Вы павінны памятаць, што DAAD можа здзейсніць толькі фінансаванне вучобы, са свайго боку Вы павінны адпавядаць патрабаванням да паступлення ў нямецкую вну. Гэта значыць, што Вам неабходна, паралельна падачы заяўкі на стыпендыю, самастойна і своечасова падаць у вну ўсе дакументы, неабходныя для паступлення. Фармальныя ўмовы могуць вар'іравацца ў залежнасці ад вну. Уважліва прачытайце ва ўмовах паступлення, у якой форме павінны быць пададзены дакументы.

На якіх мовах я магу падаць свае дакументы на атрыманне стыпендыі DAAD?

Мова,на якой падаюцца дакументы, залежыць ад мовы абранай Вамі праграмы. Для ўдзелу ў праграме "Летнія моўныя курсы" Вашы дакументы павінны быць прадстаўлены на нямецкай мове.
У астатніх стыпендыяльных праграмах мова дакументаў, неабходных для падачы, залежыць ад працоўнай мовы, якая выкарыстоўваецца ў навукова-даследчым інстытуце/ універсітэце ці ад мовы абранай навучальнай праграмы.

Ці існуюць узроставыя абмежаванні для сушукальнікаў стыпендый DAAD?

У праграмах DAAD, як правіла, не існуе ўзроставых рамак. Мае ролю часавы прамежак паміж датай атрымання Вамі астатняй акадэмічнай (навуковай) ступені і датай падачы заяўкі на стыпендыю.

Пры падачы заяўкі на стыпендыю для паслядыпломнага навучання з моманту сканчэння Вамі вну павінна прайсці не больш за шэсць гадоў.

Пры падачы заяўкі на стыпендыю для правядзення навуковых даследаванняў з моманту сканчэння Вамі вну павінна прайсці не больш за шэсць гадоў, з пачатку навучання ў аспірантуры ў Беларусі не больш за тры гады, ці ж з моманту атрымання ступені кандыдата навук не больш дзвюх, а ў некаторых выпадках чатырох гадоў. У адваротным выпадку Вы адносіцеся да групы навукоўцаў з ужо багатым вопытам і можаце падаць заяўку на навуковую стажыроўку.

Калі ў Вас паўсталі пытанні, звяртайцеся ў Інфармацыйнае бюро DAAD у Мінску.

Што уяўляе сабою стыпендыя DAAD?

Большасць стыпендый DAAD дазваляе цалкам пакрыць выдаткі на пражыванне і навучанне ў Германіі (звычайна каля 750 еўра ў месяц), а таксама медыцынскую страхоўку, страхаванне ад адказнасці за прычыненне шкоды і ад няшчасных выпадкаў, а таксама дарожныя выдаткі. Памер стыпендыі вар'іруецца ў залежнасці ад стыпендыяльнай праграмы. Падрабязную інфармацыю пра памеры стыпендыі Вы знойдзеце ў апісанні праграмы ва ўкладцы "Überblick/ Overview".

На якой мове я павінен размаўляць, каб вучыцца і праводзіць навуковыя даследаванні ў Германіі?

У Германіі Вы можаце вучыцца, абараняць дысертацыю і праводзіць даследаванні на нямецкай і ангельскай мовах. Існуе вялікая колькасць міжнародна-арыентаваных праграм бакалаўрыяту, паслядыпломнай адукацыі і аспірантуры, якія прапануюцца цалкам на ангельскай мове. Акрамя таго ў вну ёсць моўныя і спецыялізаваныя курсы, а таксама праграмы падрыхтоўкі да навучання ў вну.

Калі ў сапраўдны момант я не знаходжуся ў Беларусі, якім чынам я магу падаць дакументы на стыпендыю ў Інфармацыйнае бюро DAAD у Мінску?

Вы можаце адправіць Вашы дакументы па пошце на наш адрас ці ўпаўнаважыць іншую асобу прынесці іх у Інфармацыйнае бюро DAAD.

Я ўжо працую, ці магу я замест рэкамендацыйнага ліста ад выкладчыка вну падаць рэкамендацыйны ліст ад майго працадаўцы?

Гэта немагчыма. Нават калі Вы ўжо некалькі гадоў назад скончылі вучобу, неабходна падаць рэкамендацыйны ліст ад выкладчыка вну (на бланку, узятым з партала DAAD). Дадаткова Вы можаце прыкласці рэкамендацыйны ліст ад Вашага працадаўцы, для яго бланк DAAD не патрабуецца.

Ці мае на ўвазе атрыманне стыпендыі DAAD аўтаматычна прыём у нямецкае вну?

Не. Пры падачы заяўкі на атрыманне стыпендыі, Вы падаяце заяўку толькі на фінансаванне навучання, а не на паступленне ў вну. Адначасова з падачай заяўкі на атрыманне стыпендыі Вы самастойна павінны падаць заяўку на паступленне. Удакладніце ва ўмовах прыёму абранай Вамі вну, якія ўмовы прыёму Вы павінны выканаць, і калі сканчваецца тэрмін падачы дакументаў.

Што значыць падача дакументаў на паступленне праз uni-assist?

Калі Вы плануеце паступленне ў нямецкую вну, Вам неабходна своечасова заняцца працэдурай падачы дакументаў. Удакладніце ў правілах прыёму, у якой форме, у які тэрмін і куды неабходна падаць дакументы.
Дакументы могуць адпраўляюцца непасрэдна ў вну, ці падавацца праз  uni-assist.  Uni-assist з'яўляецца пасроднікам для нямецкіх вну, які бярэ на сябе функцыі правядзення папярэдняй праверкі і прызнання замежных дакументаў аб адукацыі і перадае іх у далейшым у вну, якія супрацоўнічаюць з дадзенай арганізацыяй.
Удакладніце парадак прыёму дакументаў абранай вну - ці прымае вну дакументы сам ці праз uni-assist. Паслугі uni-assist з'яўляюцца платнымі. Звярніце ўвагу на тэрміны падачы дакументаў у uni-assist.

Ці магу я, як замежны студэнт/ аспірант, падаць заяўку на стыпендыю DAAD у Беларусі?

Калі Вы атрымліваеце вышэйшую адукацыю ў Беларусі ці праводзіце тут навуковыя даследаванні, Вы можаце падаць заяўку на атрыманне стыпендыі. Да моманту падачы дакументаў Ваш тэрмін знаходжання ў Беларусі павінен складаць не менш за 10 месяцаў. Калі ж Вы знаходзіцеся ў Беларусі меней 10 месяцаў, тады падача заяўкі павінна праводзіцца ў краіне, дзе Вы атрымалі папярэднюю адукацыю.

Я з'яўляюся грамадзянінам Беларусі і вучуся/працую за мяжой. Ці магу я падаць заяўку на атрыманне стыпендыі DAAD у Беларусі?

Калі Вы з'яўляецеся грамадзянінам Беларусі і працуеце, вучыцеся ці праводзіце навуковыя даследаванні за мяжой, Вы таксама можаце падаць заяўку на атрыманне стыпендыі DAAD пры выкананні некаторых умоў. Першым чынам павінны быць правераны наступныя моманты:
Як доўга Вы знаходзіцеся за мяжой? Дзе Вы атрымалі папярэднюю адукацыю? Калі Вы знаходзіцеся за мяжой больш дзесяці месяцаў, тады падаваць заяўку на атрыманне стыпендыі неабходна ў краіне Вашага знаходжання. Калі Вы знаходзіцеся за мяжой меней дзесяці месяцаў, то вырашальным фактарам з'яўляецца краіна атрымання апошняй адукацыі. Такім чынам, Вы падаеця заяўку на стыпендыю ў той краіне, дзе Вы скончылі вышэйшую навучальную ўстанову.
Калі ў Вас паўсталі пытанні, калі ласка, звяжыцеся з намі па тэлефоне ці электроннай пошце.

Я атрымліваў вышэйшую адукацыю ў розных краінах (Беларусь, Польшча, Расія, Літва і інш). У якой краіне мне падаваць заяўку на атрыманне стыпендыі DAAD?

Вырашальнымі фактарамі для выбару месца падачы заяўкі з'яўляецца месца апошняга атрымання дыплома аб вышэйшай адукацыі і працягласць Вашага знаходжання ў краіне, дзе Вы знаходзіцеся на дадзены момант.
Першым чынам праверце працягласць Вашага знаходжання ў краіне, у якой Вы працуеце, вучыцеся ці праводзіце навуковыя даследаванні на дадзены момант. Краіна Вашага знаходжання ў дадзены час павінна адрознівацца ад краіны, у якой Вы атрымалі апошні дыплом. Калі Вы знаходзіцеся ў іншай краіне больш дзесяці месяцаў, то заяўка на атрыманне стыпендыі DAAD падаецца ў дадзенай дзяржаве. Калі працягласць Вашага знаходжання не перавышае дзесяць месяцаў, то заяўка падаецца ў краіне атрымання Вашага апошняга дыплома аб адукацыі.