Хутчэй  падавайце заяўку на «Falling Walls Belarus»!

DAAD запрашае Вас прыняць удзел у міжнародным конкурсе навуковага слэму «Falling walls», які адбудзецца ў БДУ 16.05.2020г.

ØВы праводзіце даследаванне ў сваёй навуковай сферы ці ў Вас ёсць інавацыйны праект? 

Ø Вы можаце прадставіць свой праект зразумела і хутка, каб яго зразумелі нават не прафесіяналы?

Ø Вы не баіцеся сцэны і можаце выступіць на ангельскай мове?

ØВы добра валодаеце мовай і пачуццём гумару?

Ø Вы студэнт альбо выпускнік універсітэта, малады спецыяліст альбо  прадпрыемец, які займаецца навуковай дзейнасцю?

Калі на ўсе гэтыя пытанні Вы смела адказваеце "Так" -сардэчна запрашаем! Вам засталося толькі зарэгістравацца да 07.04.2020 на  https://www.falling-walls.com/lab/apply . Усе ўдзельнікі слэму атрымаюць магчымасць прыняць удзел у двух аднаднеўных трэнінгах.

У Вас ёсць яшчэ пытанні?

Звяртайцеся: Jan-Peter Abraham

(БДУ, Інстытут Немецкіх Даследаванняў, Ленінградская 20, памяшканне  405,

тэл.: +375-44-4894411 daad-bsu@yandex.by).