Звярніце, калі ласка, ўвагу на тое, што на працаздольнасць Германскай Службы Акадэмічнага Абмену непасрэдна ўплываюць сусветныя меры ў сувязі з новым вірусам Covid 19. У самой Германіі школы і універсітэты былі прэвентыўна зачыненыя, азначаючы для студэнтаў і навукоўцаў, што кантактныя асобы больш не даступныя ў звычайным рытме. Выкладанне ў летнім семестры 2020 года альбо было пераключана на рэжым анлайн, альбо - калі не пачалося - перанесена на больш позні час, які, хутчэй за ўсё, скончыцца пазней чым было запланавана.

Вы можаце знайсці афіцыйны прэс-рэліз прэзідэнта DAAD ад 17 сакавіка 2020 года тут на нямецкай  і ангельскай мове . Адсюль вынікае, што нават  кароткатэрміновыя стыпендыяльныя праграмы (універсітэцкія летнія курсы, навучальныя паездкі, стажыроўкі IASTE і г.д.) прыпыняюцца да канца нямецкага летняга семестра (звычайна 30 верасня ва універсітэтах).

Стыпендыяты DAAD, якія ўжо знаходзяцца ў Германіі альбо на дадзены момант вярнуліся дадому, могуць знайсці важную інфармацыю пра каронавірус па наступных спасылках на нямецкай  і на ангельскай мове . Звярніце таксама ўвагу на тое, што з-за недахопу персаналу падчас закрыцця школ Вы можаце атрымаць адзказы на Вашыя пытанні крыху пазней чым чакаеце.

Кантактнымі ліцамі для стыпендыятаў DAAD застаюцца як і раней супрацоўнікі DAAD у Боне. Мінскі Інфармацыйны Цэнтр DAAD арыентуецца як на нямецкія меры, так і на мясцовыя, якія дзейнічаюць адпаведна рэкамендацыям СААЗ у абедзвюх краінах. Зараз мы закрытыя для наведвальнікаў, але як і раней мы будзем даступныя у пісьмовай форме па адрасу daad-ic-minsk@bntu.by, а таксама на www.facebook.com/daad.belarusі www.vk.com/daad_belarus. Пакуль мы не будзем прапаноўваць інфармацыйныя мерапрыемствы ва ўніверсітэтах краіны і не будзем праводзіць праекты. Мерапрыемствы Інфармацыйнага Цэнтру DAAD у Мінску, запланаваныя ў межах Тыдняў Германіі 2020, плануецца перанесці на восень.

Што тычыцца дзейнасці ў якасці экзаменацыйнага цэнтра для TestDaF і TestAS, мы пакуль не можам даваць ніякай дадатковай інфармацыі. TestDaF ад 22.04.2020 пераносіцца на 03.06.2020 г., тым часам TestAS ад 25.04.2020 пераносіцца на 06.06.2020г. Тэрміны рэгістрацыі і адказу ад прыняцця ўдзелу ў экзаменах таксама прадляюцца. Калі адбудуцца нейкія змены, з Вамі звяжацца афіцыйны арганізатар экзаменаў g.a.s.t. і  альбо/ці таксама мы паведам Вам. Калі ласка, накіруйце ўсе запыты (адказ ад удзелу ў экзамене і г.д.) на kontakt@testdaf.de.

Для атрымання дадатковай інфармацыі пра праекты і дзейнасць выкладчыкаў DAAD у краіне звяртайцеся да адпаведных калег, кантактныя дадзеныя якіх вы можаце знайсці тут. Мы таксама пастараемся трымаць Вас у курсе праз нашыя сацыяльныя сеткі.