Звыш 60 актыўных кааперацый паміж нямецкімі і беларускімі вну, а таксама навукова-даследчымі інстытутамі ўносяць велізарны ўнёсак у сумесную навуковую дзейнасць абедзвюх краін. У рамках сумесных праектаў ажыццяўляюцца не толькі навуковы дыялог і абмен, але і стварэнне навучальных праграм з атрыманнем падвойнага дыплому.
Кааперацыі паміж вну вельмі разнастайныя. Тут мы жадаем прадставіць Вам найбольш значныя праекты.