Studierende auf dem Gang einer Hochschule.

Нямецкія ўніверсітэты падтрымліваюць шэраг дамоў пра супрацоўніцтва з універсітэтамі іншых краін. Гэтыя дамовы пра супрацоўніцтва спрыяюць акадэмічнаму абмену паміж студэнтамі і выкладчыкамі, а таксама спрыяюць рэалізацыі сумесных навуковых праектаў. Тым не менш, яшчэ маецца вялікі патэнцыял для развіцця новых кааперацый у розных галінах навукі.

Нямецкія ўніверсітэты:
Моцны партнёр

Германія - адна з самых прывабных краін у свеце для атрымання вышэйшай адукацыі. Нямецкія вну з'яўляюцца прызнанымі партнёрамі, у прыватнасці, дзякуючы іх інавацыйнаму патэнцыялу, багаццю традыцый і іх акцэнту на інтэрнацыяналізацыю.
Сістэма вышэйшай адукацыі ў Германіі вельмі разнастайная. Ёсць тры тыпы вышэйшых навучальных устаноў: універсітэты, універсітэты прыкладных навук з ухілам на прыкладныя даследаванні і творчыя вну. Большасць вну фінансуецца за кошт дзяржаўных сродкаў і знаходзіцца пад кантролем федэральных земляў. Больш падрабязную інфармацыю вы знойдзеце на партале Hochschulkompass.de.

Крокі па усталяванню кантактаў з нямецкімі вну

Крок 1: Вызначэнне мэт супрацоўніцтва з нямецкімі вну

Да моманту пачатку супрацоўніцтва павінны быць вызначаны мэты, якія пераследвае дадзенае супрацоўніцтва:

Факультэты, якія ўдзельнічаюць у кааперацыі, павінны ўлічваць агульныя сферы інтарэсаў паміж нямецкім і замежным вну.
Акадэмічны ўзровень (студэнтаў, навуковых даследаванняў і/ці вучобы).

Жаданыя мэты, такія як павелічэнне ліку студэнтаў / нямецкіх навукоўцаў у замежнай арганізацыі ці, наадварот, павелічэнне навучальных праграм за кошт выкарыстання нямецкімі ўніверсітэтамі анлайн-платформаў, правядзенне сумесных навукова-даследчых праектаў і г.д.
Існыя асновы, на якіх грунтуецца кантакт з універсітэтам, напрыклад, дзеючыя партнёрствы, паездкі ці знаходжанне студэнтаў / навукоўцаў / выкладчыкаў.

Дакладныя часавыя рамкі, на працягу якіх запланавана супрацоўніцтва.
У выніку важна тое, каб Вы змаглі сапраўды вызначыць мэты з кожнай асобнай вну, з якой жадаеце супрацоўнічаць, для таго, каб прадставіць прывабны сумесны праект.

Крок 2: Вызначэнне патэнцыйных партнёраў у Германіі

Існуе шмат магчымасцяў пошуку прыдатнага партнёра. Напрыклад, па публікацыях нямецкіх навукоўцаў у навуковых газетах ці часопісах вы можаце скласці ўяўленне пра іх навуковую спецыялізацыю, што можа даць магчымы імпульс да завязвання першага кантакту.
Далей, Вы можаце знайсці ў вашай вну былога стыпендыята DAAD ці выпускніка нямецкага вну і выкарыстоўваць іх прамыя кантакты са студэнтамі і навукоўцамі ў Германіі.

Іншай магчымасцю з'яўляецца выкарыстанне пошукавых машын у Інтэрнэце, такіх як, напрыклад,

Hochschulkompass: інфармацыя і спасылкі на ўсе дзяржаўныя і дзяржаўна прызнаныя вну пра магчымасці навучання, правядзення навуковых даследаванняў і кааперацыі.

Research Explorer: спіс навуковых устаноў Нямецкай навукова-даследчай супольнасці (DFG) і Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD) пры супрацоўніцтве з Канферэнцяй рэктараў вышэйшых школ (HRK), з больш за 23.000 нямецкімі вну і пазауніверсітэтскімі навуковымі ўстановамі.

Study in Germany: партал DAAD і Федэральнае міністэрства адукацыі і навукі Германіі (BMBF) з інфармацыяй пра магчымасці навучання, арыентаваны на замежных студэнтаў.

Research in Germany: Інфармацыя пра магчымасці фінансавання інавацыйных праектаў і правядзенне навуковых даследаванняў у Германіі. Сайт інфармуе пра нямецкую сістэму ў вобласці навуковых даследаванняў і магчымыя шляхі фінансавання.

Крок 3: Усталяванне кантактаў з нямецкімі ўніверсітэтамі

Вызначэнне адказных асоб у аддзеле міжнароднага супрацоўніцтва, навукоўцаў/акадэмікаў, з якімі вызначаецца супрацоўніцтва, ці дэкана жаданага факультэта.
Неабходна скласці электронны ліст на нямецкай ці ангельскай мове з апісаннем вну, які будзе адлюстроўваць вашы інтарэсы перад нямецкім вну з мэтай супрацоўніцтва і яго задачы.

Падтрымка кантактаў для планавання асноўных кірункаў далейшага супрацоўніцтва.

Пошук фінансавання

DAAD прапануе мноства магчымасцяў для стварэння і фінансавання кааперацый паміж нямецкімі і замежнымі ўніверсітэтамі, як на індывідуальным, так і на узроўні вну.

Далейшую інфармацыю вы знойдзеце на daad.de (толькі на нямецкай мове).