На дадзены момант нашы асабістыя кантакты, асабліва міжнародныя, моцна абмежаваныя. Аднак мы поўныя аптымізму і перакананыя  ў тым, што разам мы зможам пераадолець гэты крызіс. На шчасце, нам па-ранейшаму даступныя анлайн-зносіны.

Германская служба акадэмічных абменаў DAAD  і дзесяць нямецкіх універсітэтаў будуць рады прадставіць свае ВНУ і навучальныя праграмы ў рэжыме анлайн. Гэтыя праграмы прызначаныя як для нямецкіх, так і для замежных студэнтаў. Сярод іх, вядома ж, ёсць і тая праграма, якую Вы даўно шукалі і якая наблізіць Вас да Вашых мэтаў.

Мы запрашаем Вас прыняць удзел у серыі вэбінараў, якія адбудуцца 9 і 10 чэрвеня 2020 года 3 14 да 17 гадзін (па мінскім часе).

Прадстаўнікі ўнівэрсытэтаў раскажуць аб сваіх навучальных прапановах, адкажуць на Вашыя пытанні і пытанні іншых удзельнікаў і на працягу двух гадзін будуць даступныя для індывідуальных кансультацый.

Якія з нямецкіх універсітэтаў удзельнічаюць у гэтым мерапрыемстве? Вось яны:

Для таго, каб прыняць удзел у вэбінарах, Вы можаце выкарыстоўваць Ваш смартфон, планшэт альбо камп'ютар.

Рэгістрацыя зойме ўсяго адзін КЛІК. Па спасылцы Вы таксама можаце падзяліцца з намі хвалюючымі Вас пытаннямі. Так мы атрымаем магчымасць лепш падрыхтавацца, улічваючы інтарэсы вялікай колькасці ўдзельнікаў.

Усе дадзеныя для доступу, а таксама дадатковую інфармацыю Вы атрымаеце разам з пацвярджэннем рэгістрацыі на анлайн-сесію.

Нямецкія ўніверсітэты рады хуткай анлайн-сустрэчы з Вамі.