Няпоўныя або неадпаведныя абвешчанаму конкурсу заяўкі будуць выключаюцца з далейшага ўдзелу ў адборы. Суіскальнікі, якія выключаны па фармальных прычынах, будуць праінфармаваныя ў пісьмовай форме праз партал MyDAAD супрацоўнікамі Цэнтральнага бюро DAAD у Боне. Інфармацыя пра вынікі адбору па тэлефоне прадастаўляцца не будзе.
Заяўкі, якія адпавядаюць фармальным крытэрыям, будуць перададзеныя адборачнай камісіі для прыняцця рашэння. Вынікі адбору адлюстроўваюцца ў партале ў карыстацкіх профілях суіскальнікаў у слупку «Статус заяўкі / фінансаванне» (крайні справа). Статус змяняецца наступным чынам:
Bewerbung eingereicht/ Заяўка пададзеная - пасля падачы дакументаў;
(Vor)Auswahl erfolgt / (Папярэдні) адбор завершаны- пасля (папярэдняга) адборачнага пасяджэння камісіі;
Bewerbung abgelehnt/ Reserve/ Genehmigt/ Förderung/ Заяўка адхілена / Рэзерв / Адобрана / Вылучэнне фінансавання - канчатковы вынік;
Förderung angenommen/ Стыпендыя прынятая - пасля Вашага пацверджання.
Вынікі індывідуальных стыпендый:
Стыпендыі для паслядыпломнай навучання
Суіскальнікі могуць адсочваць статус заяўкі ў любы час на партале MyDAAD, дзе была пададзена заяўка. Канчатковы вынік адбору стане вядомы не пазней за май, ён будзе адлюстроўвацца на партале і дадаткова паведамляцца заяўніку супрацоўнікамі Цэнтральнага бюро DAAD ў Боне па электроннай пошце. Інфармацыя пра вынікі адбору па тэлефоне прадастаўляцца не будзе.
Стыпендыі для летніх моўных курсаў, усе стыпендыі для суіскальнікаў творчых спецыяльнасцяў, ўсе навукова-даследчыя стыпендыі (кароткатэрміновыя, доўгатэрміновыя, аспірантура), навуковыя стажыроўкі для выкладчыкаў і паўторныя запрашэння для былых стыпендыятаў
Кандыдаты могуць адсочваць статус заяўкі ў любы час на партале, праз які яны падалі заяўку. Як толькі вынік становіцца вядомы (не пазней за май), ён будзе адлюстроўвацца на партале і дадаткова паведамляцца заяўніку па электроннай пошце. Інфармацыя пра вынікі адбору па тэлефоне прадастаўляцца не будзе.
Суіскальнікі, якія падалі заяўку на фінансаванне з чэрвеня або раней, будуць загадзя апавешчаныя ў пісьмовым выглядзе.
Дадатковая інфармацыя
Кансультацыі:
Мы праводзім індывідуальныя кансультацыі па Вашым запыце. Для запісу на кансультацыю скарыстайцеся, калі ласка, адпаведнай формай.