З 2003 года Інфармацыйнае бюро DAAD у Мінску праводзіць кансультацыі для студэнтаў, навукоўцаў і вну Беларусі. Нашымі задачамі з'яўляюцца інфармаванне пра магчымасці навучання і правядзення даследаванняў у Гермніі, кансультаванне пра магчымасці фінансавання і фінансавай падтрымкі нямецкіх і беларускіх універсітэтаў пры ўсталяванні і ўмацаванні партнёрскіх сувязяў.

Мы інфармуем:
- па пытаннях вучобы і навуковых даследаванняў у Германіі
- аб магчымасцях атрымання стыпендый DAAD
- пра іншыя магчымасці фінансавання

Мы аказваем падтрымку
- у падрыхтоўцы Вашых дакументаў на стыпендыяльныя праграмы DAAD або для вучобы ў Германіі
- у пытаннях, якія ўзнікаюць пры наладжванні кантактаў з нямецкімі вну

Мы праводзім
- інфармацыйныя мерапрыемствы ў Мінску і іншых гарадах Беларусі
- тэсты па нямецкай мове (TestDaF, onSET), па ангельскай мове (onSET) і тэст для вызначэння здольнасцяў да навучання ў вну (TestAS)

Кансультацыі ў Інфармацыйным цэнтры праводзяцца з максімальнай дбайнасцю. Гарантыя вернасці ўсёй інфармацыі, якая прадастаўляецца , на жаль, не можа быць дадзена.