Зазірнуўшы на гісторыю, мы бачым: DAAD аб'ядноўвае людзей і навуку. Арганізацыя, заснаваная ў 1925 году ў Гейдэльберзе па ініцыятыве аднаго студэнта, цяпер з'яўляецца адной з самых значных арганізацый па падтрымцы міжнароднага абмену студэнтаў і навукоўцаў.

З дня свайго заснавання DAAD аказала падтрымку больш двум мільёнам як нямецкіх, так і замежных навукоўцаў. Арганізацыя ўяўляе сабою звяз нямецкіх вну і студэнцкіх аб'яднанняў. Яе дзейнасць не абмяжоўваецца выдачай стыпендый: DAAD падтрымлівае працэс інтэрнацыяналізацыі нямецкіх вну, спрыяе распаўсюду германістыкі і нямецкай мовы за мяжой, аказвае падтрымку краінам у стадыі развіцця пры сварэнні высакаякасных навучальных устаноў і кансультуе кіраўнічыя органы ў вобласці палітыкі адукацыі, навукі і стымулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

Фінансаванне стыпендый галоўным чынам ажыццяўляецца за кошт сродкаў, вылучаных рознымі міністэрстваміГерманіі, першым чынам, Міністэрствам замежных спраў, Еўрапейскім Звязам, а таксама прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўрадамі замежных дзяржаў.

DAAD па ўсім свеце

Цэнтральнае прадстаўніцтва DAAD размяшчаецца ў Боне, апроч гэтага маецца бюро ў Берліне, часткай якога таксама з'яўляецца вядомая Берлінская праграма для мастакоў. Сетка з 15 Прадстаўніцтв і 57 Інфармацыйных цэнтраў (IC) у 60 краінах падтрымлівае сувязь з асноўнымі краінамі-партнёрамі на ўсіх кантынентах і кансультуе на месцах.

Стыпендыі для самых таленавітых

Абапіраючыся на ранейшыя працяглыя поспехі ў падтрымцы таленавітых студэнтаў і навукоўцаў, Германская служба акадэмічных абменаў жадае падрыхтаваць будучых спецыялістаў і кіраўнікоў да адказных дзеянняў і стварыць доўгатэрміновую сетку ва ўсім свеце. DAAD падтрымлівае прафесійныя і культурныя кантакты сваіх стыпендыятаў.

Праграмы для ўсяго свету

DAAD распрацоўвае свае праграмы такім чынам, каб вну маглі выкарыстоўваць іх для рэалізацыі сваіх уласных стратэгій інтэрнацыяналізацыі. Для таго каб Германія магла заняць вядучае месца па колькасці замежных студэнтаў, да 2020 года павінна быць прыцягнута не менш 350.000 замежных гамадзян. Іх поспех у вучобе павінен падняцца да таго ж узроўню, што і ў жыхароў Германіі. Да канца дзесяцігоддзя кожны другі нямецкі выпускнік павінен атрымаць значны досвед навучання за мяжой. DAAD змагаецца за месца нямецкай мовы ў якасці мовы навуковых зносін і ўсюды выступае за шматмоўе. DAAD удзельнічае ў стварэнні Еўрапейскай універсітэцкай і даследчай прасторы.

Веды для навуковых кааперацый

Асновай дзейнасці DAAD з'яўляецца ўсёабдымныя і дыферэнцыяваныя веды пра структуры міжвузаўскага супрацоўніцтва і навуковыя сістэмы па ўсім свеце. Пры гэтым DAAD можа абапірацца на прафесійны досвед сваіх супрацоўнікаў і сетку філіялаў па ўсім свеце, на досвед Інфармацыйных цэнтраў і лектараў. Гэтыя веды ўвесь час абнаўляюцца і падаюцца для стратэгічных рашэнняў. На аснове гэтых ведаў DAAD можа выконваць сваю функцыю як ініцыятара інтэрнацыяналізацыі навукі.