З 24.09.2019 па 31.10.2019 пройдуць Тыднi Германіі Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску. Кожны год ў праграме ўдзельнічаюць усе нямецкія культурныя арганізацыі, якія працуюць ў Беларусі.
Ў рамках Тыдняў Германіі DAAD арганізуе наступныя мерапрыемствы:
• гастролі гурта «Solche» (14.10-26.10.2019) у Магілёве, Гомелі, Мазыры, Пінску, Брэсце, Баранавічах і Мінску. У гэтых гарадах адбудуцца адкрытыя (публічныя) канцэрты (уваход бясплатны)
• інфармацыйны тур лектараў DAAD (16.10-25.10.2019) у Магілёў, Гомель, Мазыр, Пінск, Брэст і Баранавічы, дзе пройдуць інфармацыйныя мерапрыемствы пра магчымасці навучання і правядзення навуковых даследаванняў ў Германіі, трэнінгі для прэтэндэнтаў на стыпендыі DAAD і моўныя тэсты OnSet , а таксама
• у 12-ы раз для студэнтаў усіх беларускіх ВНУ пройдзе краіназнаўчы семінар «Адкрыць Нямеччыну (кампакт)» ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце ў Мінску (13.10-15.10.2019).
29 кастрычніка ў 18.00 гадзін ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (корпус Б, аўдыторыя 202) адбудзецца Першая навуковая лекцыя DAAD у Беларусі.
Удзел лектараў DAAD ў
- Тыднях Германіі ў Баранавічах (программа),
- Тыднях Германіі ў Брэсце (программа),
- Тыднях Германіі ў Мінску (программа),
- Тыднях Германіі ў Полацку (программа).
Дадатковая інфармацыя
Кансультацыі:
Мы праводзім індывідуальныя кансультацыі па Вашым запыце. Для запісу на кансультацыю скарыстайцеся, калі ласка, адпаведнай формай.