У гэтым раздзеле Вы даведаецеся, што кажуць нашы стыпендыяты аб сваім вопыце вучобы або навуковых даследаванняў у Германіі. Сапраўдны міжнародны абмен пачынаецца пасля завяршэння праграмы ў Германіі, калі стыпендыят вяртаецца ў сваю страну. Былыя стыпендыяты DAAD называюцца Alumni (ад лацінскага alumnus - выхаванец, пераемнік). DAAD лічыць вельмі важным падтрыманне кантактаў з былымі стыпендыятамі і імкнецца да іх развіцця.

Гэта было незабыўна! Летнія курсы нямецкай мовы праходзілі ва універсітэце г. Білефельд (Германія) з 03.08. па 31.08. амаль месяц. На курсах я вывучала нямецкую мову: агульную і юрыдычную лексіку (юрыдычную - гэта быў мой выбар у сувязі з атрыманай спецыяльнасцю; другія студэнты маглі вывучаць эканоміку і іншыі дысцыпліны ў якасці спецыяльных). На працягу тыдня ў мяне былі пары агульнай нямецкай мовы, дзе мы з выкладчыкам шмат гутарылі на самыя розныя тэмы (музыка, культура розных нацый, традыцыі і звычаі і іншае), вывучалі граматыку, пісалі сачыненні, слухалі і аналізавалі нямецкую музыку, і пары юрыдычнай нямецкай мовы , дзе выкладчык даваў нам асновы нямецкага права (канстытуцыйнага, грамадзянскага, крымінальнага), мы вырашалі кейсы, задачки. Акрамя пар мовы арганізатары курсаў прапануюць шмат цікавага. На месяц складаецца план, згодна з якім кожны дзень стыпендыята распісаны. Кожнаму даецца магчымасць наведваць гурткі па інтарэсах (гатаванне, фатаграфія, музыка, вывучэнне традыцый нямецкіх святаў і іншае), ездзіць на экскурсіі ў бліжэйшыя горады (у маім выпадку - гэта Кёльн, Бон, Дзюсэльдорф, Дортмунд, Брэмен). Апроч іншага арганізоўваліся паходы ў заапарк, боўлінг, караоке, сумесныя прагляды кінафільмаў, прагулкі па горадзе (у першыя дні знаходжання знаёміліся з горадам у гульнявой форме), наведванне музеев. Безумойна, у кожнага ёсць яшчэ і вольны час, якім Вы маеце права распараджацца па сваім жаданні.

Анастасія Прохарчык