Вы жадаеце вывучаць нямецкую мову ў Беларусі? У такім разе Вы можаце скарыстацца шырокім выбарам магчымасцяў: вну, моўныя школы і Інстытут імя Гётэ прапануюць мноства розных курсаў нямецкай мовы. У Інстытуце імя Гётэ ў Мінску знаходзіцца бібліятэка, дзе Вы можаце знайсці разнастайныя кнігі на нямецкай мове, а таксама выбраць з мноства розных курсаў нямецкай мовы для дзяцей і дарослых усіх моўных узроўняў. Нароўні з моўнымі курсамі праводзяцца таксама курсы па падрыхтоўцы да іспытаў і самі моўныя іспыты.
Дадатковая інфармацыя
Кансультацыі:
Мы праводзім індывідуальныя кансультацыі па Вашым запыце. Для запісу на кансультацыю скарыстайцеся, калі ласка, адпаведнай формай.